Архів тега: сістэма ацэнкі

“Двойка” за “дзясяткі”?

Аднойчы пачула, як адна мама скардзілася: “Ды што гэта за настаўнікі такія, што лягчэй летам снегу дапрасіцца, чым у іх “дзясятку” атрымаць. Шкада ім, ці што?..” Вось пра гэтую настаўніцкую “прагнасць” на адзнакі, а заадно пра дабрыню і яе наступствы хацелася б пагаварыць. За многа гадоў работы ў пачатковай школе я так і не зразумела, як могуць узнікаць сітуацыі завышэння ... Падрабязней »

Усе кропкі над “і”

Шчырая размова пра дзесяцібальную сістэму ацэнкі ведаў Дзесяцібальная сістэма ацэнкі ведаў уведзена ў Рэспубліцы Беларусь у 2002 годзе для ацэнкі ведаў у школах, сярэдніх спецыяльных, прафесійна-тэхнічных і вышэйшых навучальных установах. Гэта абагульненыя крытэрыі вучэбных дасягненняў навучэнцаў у выглядзе ўзроўняў. У дзесяцібальнай сістэме ўсе адзнакі станоўчыя. Кожная адзнака азначае пэўны ўзровень вучэбных дасягненняў. 15 гадоў выкарыстання 10-бальнай сістэмы паказалі, што гэтая ... Падрабязней »

Я за дзесяцібалку!

З прыходам дзесяцібальнай сістэмы ў мяне як настаўніка з’явілася больш магчымасцей дакладней і больш аб’ектыўна ацэньваць адказы навучэнцаў. У пяцібальнай сістэме завысіць адзнаку за адказ ці пісьмовую работу — часты “грэх” многіх настаўнікаў, і я не выключэнне. Калі раней нельга было паставіць “3+” ці “4-” у журнал і мы завышалі адзнакі да 4, цяпер ставім 6 і 7. У Нормах ... Падрабязней »

Усё залежыць ад прафесіяналізму настаўніка

Калі разглядаць дзесяцібалку з пазіцыі, ці рэальна на ўроку фізікі атрымаць “10”, то можна адказаць: так, рэальна. Тэматычны кантроль ажыццяўляецца ў пісьмовай форме. Кантрольна-вымяральныя матэрыялы, рэкамендаваныя НІА, прапаноўваюць для тэматычнага кантролю заданні пяці ўзроўняў складанасці і шкалу пераводу сумарнай колькасці балаў, атрыманых навучэнцам за выкананне самастойнай ці кантрольнай работы, у адзнаку. На ўроку веды і ўменні навучэнцаў могуць правярацца ў ... Падрабязней »

Выбіраем дзесяць балаў!

Любое новаўвядзенне, натуральна, мае сваіх прыхільнікаў і праціўнікаў. Ужо амаль пятнаццаць гадоў у школах рэспублікі выкарыстоўваюць дзесяцібальную сістэму ацэнкі ведаў навучэнцаў. Аднак да гэтага часу вядуцца спрэчкі пра тое, якая сістэма ацэнкі ведаў лепшая: новая ці правераная гадамі старая. Я вырашыў спытаць аб гэтым сваіх былых і сённяшніх вучняў. На пытанне “Якой сістэме ацэнкі ведаў вы аддаяце перавагу і чаму?” ... Падрабязней »