Пажаданне здароўя — простае дзеянне. Зразумела, што ў сваёй прастаце і відавочнасці мае важны сэнс. Сэнс, напоўнены рознакаляровымі адценнямі нашага жыцця. Сэнс складаны, часам складаназалежны, іншы раз надумана-злучаны. Мы прывыклі да немудрагелістага “Прывітанне”. Часта гаворым яго аўтаматычна, быццам кідаем. Цалкам можам абысціся без яго. Можам? Звяртаючы ўвагу на голас, тэмбр, выраз вачэй чалавека пры вітанні, мы счытваем інфармацыю і, адказваючы, ... Падрабязней »
Архів тега: педагог
Жывое слова
Жаданне стаць журналістам з’явілася ў мяне ў школьныя гады, калі была старшынёй школьнай рэдкалегіі. Помню, як доўгімі зімовымі вечарамі пры святле настольнай лямпы старанна выводзіла загаловак газеты фламастарамі ці каляровымі фарбамі, разлінейвала калонкі і ад рукі ўпісвала тэксты новых нататак са школьнага жыцця, вершы сваіх аднакласнікаў, аздабляла газету сюжэтнымі малюнкамі. Прайшоў час, журналістам я не стала, а атрымала прафесію настаўніка-філолага. ... Падрабязней »
Дождж з цукерак
Куды прыводзяць мары? Існуе пункт гледжання, што кожнае новае пакаленне лічыць сябе больш цікавым, унікальным і дасканалым у параўнанні з папярэднім. Мяне зацікавіла, якія каштоўнасці актуальныя для сучасных дзяцей, у прыватнасці для тых, з кім я працую ў Віцебскім філіяле Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі. Восень 2015 года ў нашай акадэміі адзначана дзвюма важнымі падзеямі, якія выклікаюць гордасць і павагу. Установа ... Падрабязней »
Умовы і ўмоўнасці
У дыялогу нараджаецца ісціна Вітаем цябе, паважаны чытач! Сёння мы, Віктар Жук і Юрый Андрэйчык, хочам пагаварыць з табой пра ўмовы для развіцця асобы дзіцяці і ўмоўнасці, у якія гэтыя ўмовы праламляюцца на практыцы. Юрый. Чаму менавіта пра гэта? На жаль, бывае, так часта выкарыстоўваеш свае падыходы, што яны становяцца фармальнасцямі, або ўзяўся за новае, а яно не тваё, і ... Падрабязней »
Прафесію трэба несці годна
Прафесію трэба несці годна, тады ты будзеш і паважаным, і аўтарытэтным, і шчаслівым чалавекам, — упэўнена Валянціна Васільеўна Гінчук. І да цябе пацягнуцца вучні, таму што яны любяць мець зносіны з паспяховымі, рэалізаванымі ў прафесіі, дарослымі людзьмі. — Вы былі першай жанчынай у гісторыі Конкурсу “Настаўнік года Беларусі”, якая атрымала крыштальнага жураўля, пры тым што ваш педагагічны стаж тады складаў ... Падрабязней »
Паспець усё!
Прафесія педагога з’яўляецца адной з самых эмацыянальна затратных. Таму лета — час, калі можна аднавіцца, атрымаць больш за ўсё станоўчых уражанняў. Не ведаю ніводнага настаўніка, які б не прытрымліваўся ўсім вядомага сцвярджэння: “Лепшы адпачынак — гэта змена дзейнасці”. Канечне, водпуск летам — мара амаль што кожнага працуючага чалавека, таму тут настаўнікам пашанцавала. У педагогаў нашай школы водпуск у гэтым годзе ... Падрабязней »
Жураўліны вылет
У красавіку споўніцца восем гадоў клубу “Крыштальны журавель”. А ў канцы студзеня адбыўся 45-ты юбілейны семінар-акцыя “Клуб “Крыштальны журавель” — педагагічнай грамадскасці”. Адной з асноўных мэт дзейнасці клуба з’яўляецца распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту. Як жа яго распаўсюджваць? Як арганізаваць такое ўзаемадзеянне, як “настаўнік — настаўнік”, дзе пачнецца ўзаемадзеянне, узаемапранікненне і ва ўрок, і ў сістэму работы настаўніка? Над гэтым задумаліся мы ў ... Падрабязней »
Трэба крыху пабыць маладым
Настаўнікі ў нас ніколі не перавядуцца, яны нашу гімназію скончылі, яны да нас і працаваць прыйшлі. Да прызнання шляхоў ёсць нямала, Варта помніць заўжды аб адным: Немагчыма адразу стаць сталым, Трэба крыху пабыць маладым… Іван Якіменка. Першы крок у прафесіі Не сакрэт, што ў настаўніцкім асяроддзі сустракаюцца людзі выпадковыя, якія працуюць ад званка да званка. Хіба сёння ідуць у настаўнікі, ... Падрабязней »
Задаваць ці не задаваць — вось у чым пытанне…
Ці зможаце вы доўгі час выконваць работу, якая вам не падабаецца, не прыносіць станоўчых эмоцый, даецца з цяжкасцю, але, на думку блізкіх, павінна выконвацца рэгулярна і абавязкова? Тэатр пачынаецца з вешалкі. А школьны ўрок — з дамашняга задання і ім жа заканчваецца. Для многіх сённяшніх навучэнцаў школьная адукацыя — неабходная, цяжкая і бязрадасная праца. А любая праца павінна прыносіць калі ... Падрабязней »
Злавіць у свае сеткі
На якім бы этапе жыццёвага і прафесійнага шляху ні знаходзіўся настаўнік, ён ніколі не можа лічыць сваю адукацыю завершанай, а сваю прафесійную канцэпцыю канчаткова сфарміраванай. Работа настаўніка звычайна разглядаецца выключна з пункту гледжання падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў, але ж урокі — гэта надводная частка айсберга, калі такой метафарай можна акрэсліць усю педагагічную дзейнасць. Схаванымі для аналізу пры такім падыходзе застаюцца ... Падрабязней »