Архів тега: настаўнік

Жураўліны вылет

У красавіку споўніцца восем гадоў клубу “Крыштальны журавель”. А ў канцы студзеня адбыўся 45-ты юбілейны семінар-акцыя “Клуб “Крыштальны журавель” — педагагічнай грамадскасці”. Адной з асноўных мэт дзейнасці клуба з’яўляецца распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту. Як жа яго распаўсюджваць? Як арганізаваць такое ўзаемадзеянне, як “настаўнік — настаўнік”, дзе пачнецца ўзаемадзеянне, узаемапранікненне і ва ўрок, і ў сістэму работы настаўніка? Над гэтым задумаліся мы ў ... Падрабязней »

Трэба крыху пабыць маладым

Настаўнікі ў нас ніколі не перавядуцца, яны нашу гімназію скончылі, яны да нас і працаваць прыйшлі. Да прызнання шляхоў ёсць нямала, Варта помніць заўжды аб адным: Немагчыма адразу стаць сталым, Трэба крыху пабыць маладым… Іван Якіменка. Першы крок у прафесіі Не сакрэт, што ў настаўніцкім асяроддзі сустракаюцца людзі выпадковыя, якія працуюць ад званка да званка. Хіба сёння ідуць у настаўнікі, ... Падрабязней »

Рамкі адрознення

Чалавек карыстаецца значна большым аўтарытэтам і дасягае лепшых вынікаў, калі не проста фармальна выконвае свае функцыянальныя абавязкі, а творча падыходзіць да любога пачынання, праяўляе ініцыятыву і хоць у малым, але спрабуе змяніць свет да лепшага. Пагадзіцеся, усё гэта ў першую чаргу можна аднесці да нашай прафесіі — прафесіі настаўніка. А дадатковую свабоду для творчасці і самыя сапраўдныя крылы за спінай, ... Падрабязней »

Загадны лад

Школьныя настаўнікі валодаюць уладай, пра якую прэм’ер-міністры могуць толькі марыць. Уінстан Чэрчыль, афарызмы якога не перастаюць здзіўляць вастрынёй і трапнасцю азначэнняў, не абмінуў і такую, здавалася б, далёкую ад палітыкі галіну чалавечай дзейнасці, як педагогіка. А хітраваты палітык, нягледзячы на ўяўную адыёзнасць такога меркавання, быў зусім не далёкі ад ісціны. І першаадкрывальнікам у гэтым пытанні не стаў. Яшчэ ў старажытнасці ... Падрабязней »

Час рабіць падарункі

Што агульнага паміж спецыялістамі па продажах і настаўнікамі? Ці можна паглядзець на педагагічную дзейнасць як на падарунак? Добры дзень, дарагі чытач! Як прайшлі святочныя і выхадныя дні? Што падарылі? Хаця не. Што ты, мой сябар, падарыў сваім блізкім напярэдадні Каляд, Новага года? Я нездарма сёння кажу пра падарунак, дакладней, нават не пра яго, а пра мастацтва рабіць падарунак. Ты не ... Падрабязней »

Прэстыж прафесіі: рублём і прызнаннем

Можна бясконца спрачацца, вызначаючы самыя разнастайныя крытэрыі прэстыжнасці прафесіі, але, на мой погляд, ёсць тры ключавыя пункты, якія прадвызначаюць імкненне людзей выбіраць тое ці іншае рамяство. Хочацца верыць, што пры выбары будучай прафесіі чалавекам перш за ўсё кіруюць прызначэнне, грамадзянскі абавязак і ўласнае ўсведамленне таго, што гэта маё, гэта тое, чым я на самай справе магу і хачу займацца. Лічу, ... Падрабязней »

Гарызантальны поспех бязмежны

На што варты клуб “Крыштальны журавель”? Хто ўратуе школу? Якую кар’еру можа зрабіць настаўнік? Каму параіць выбіраць педагагічную прафесію? Аб гэтым мы спыталіся ў Ірыны Рамуальдаўны Клявец. Чаму ў яе? Па-першае, таму што Ірына Рамуальдаўна — пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2006” і нязменны старшыня Рэспубліканскага клуба “Крыштальны журавель”. Па-другое, яна — выдатнік адукацыі, аўтар факультатыўных курсаў і ... Падрабязней »