Архів тега: настаўнік

Усё залежыць ад прафесіяналізму настаўніка

Калі разглядаць дзесяцібалку з пазіцыі, ці рэальна на ўроку фізікі атрымаць “10”, то можна адказаць: так, рэальна. Тэматычны кантроль ажыццяўляецца ў пісьмовай форме. Кантрольна-вымяральныя матэрыялы, рэкамендаваныя НІА, прапаноўваюць для тэматычнага кантролю заданні пяці ўзроўняў складанасці і шкалу пераводу сумарнай колькасці балаў, атрыманых навучэнцам за выкананне самастойнай ці кантрольнай работы, у адзнаку. На ўроку веды і ўменні навучэнцаў могуць правярацца ў ... Падрабязней »

Праца. Клопат? Або пакута?

Ці трэба дзецям працаваць? Адказ на гэтае пытанне ў даследаваннях савецкіх (і не толькі савецкіх) педагогаў заўсёды быў станоўчым. Але сёння сітуацыя выглядае крыху інакш. І ў мяне як у настаўніка і проста чалавека з пэўным жыццёвым вопытам склалася меркаванне, што далёка не ўсе сучасныя мамы і нават бабулі (!) лічаць, што працаваць дзіцяці так ужо неабходна. У пошуках аргументаў ... Падрабязней »

А вы “УКантакце”?

Імідж педагога ў сацыяльнай сетцы Сучаснае інфармацыйнае грамадства дыктуе свае правілы. Акаўнт у сацыяльнай сетцы — абавязковы атрыбут сучаснага чалавека. Тут людзі ўзаемадзейнічаюць, атрымліваюць інфармацыю, дамаўляюцца аб сустрэчах. Людзі рознага ўзросту і розных прафесій. Безумоўна, узаемадзейнічаюць у сацыяльных сетках і настаўнікі. Для многіх зносіны ў віртуальнай прасторы паспелі стаць арганічным працягам адукацыйнага працэсу. Часам сустракаюцца і такія педагогі, якія выкладваюць ... Падрабязней »

У аўтараў падручніка павінен быць раман са сваім творам

На пытанне аб тым, ці патрэбны падручнікі ўвогуле, нам адказалі старажытныя грэкі, зрабіўшы сваімі галоўнымі вучэбнымі дапаможнікамі “Іліяду” і “Адысею” Гамера. І якую цывілізацыю стварылі! Стварылі, а не разбурылі! Якія нам патрэбны падручнікі? На гэтае пытанне ёсць просты адказ: “Добрыя”. А вось на тэму добрага падручніка мне б хацелася паразважаць. Думаю, гэта тычыцца ўсіх падручнікаў па ўсіх прадметах. Я так ... Падрабязней »

Палёт навічка

Вы калі-небудзь назіралі, як вучацца лятаць маленькія жураўлікі? Стоячы ў гняздзе, яны машуць крыламі і спрабуюць адарвацца ад паверхні. Потым яны асцярожна пералятаюць на самы блізкі дах,затым усё далей і далей — і вось у небе лунае прыгожая птушка. А ты глядзіш і атрымліваеш асалоду ад яе палёту, свабоды, маладосці і сілы. Не стаяць на месцы Стан палёту ўласцівы і ... Падрабязней »

Гэта ж газета пра нас!

Некалькі гадоў у мяне не было класнага кіраўніцтва, і ўжо сталі забывацца клопаты, звязаныя з выхаваўчай работай класнага кіраўніка. І вось 3 гады назад на лінейцы першага верасня каля мяне стаяць 11 незнаёмых хлопчыкаў і дзяўчынак. Усё закруцілася зноў: спісы, бацькі, вучні, букеты вераснёвых кветак, планы выхаваўчай работы, класныя і інфармацыйныя гадзіны. Інфармацыйныя гадзіны ў нашай школе праходзяць у адзіны ... Падрабязней »

Фізкульт-ура!

У пачатку навучальнага года ў Мінску здарыліся два смяротныя выпадкі, звязаныя з прадметам “Фізічная культура і здароўе”. Увага: траўманебяспечна На першы погляд бяскрыўдная спартыўная трэніроўка з элементамі футбола забрала жыццё 13-гадовай школьніцы. Праз некалькі дзён урок фізкультуры стаў апошнім для 10-гадовай навучэнкі адной са школ. Дзве школьніцы за кароткі перыяд загінулі ў спартзалах навучальных устаноў Мінска. І гэта не першыя ... Падрабязней »

Адкрыць нанова сябе і свет

Лета для мяне — час турыстычных паходаў, якія я арганізоўваю для дзяцей больш за 10 гадоў, з’яўляючыся кіраўніком аб’яднання па інтарэсах “Турызм і спартыўнае арыентаванне”. Здаецца, што ведаеш ужо ўсё на маршруце, але… раптам новы вадаём адкрыеш або нават святую крыніцу. Але самым галоўным адкрыццём для мяне з’яўляюцца мае вучні. Ты вучыш іх асновам турызму на працягу навучальнага года, водзіш ... Падрабязней »

Паспець усё!

Прафесія педагога з’яўляецца адной з самых эмацыянальна затратных. Таму лета — час, калі можна аднавіцца, атрымаць больш за ўсё станоўчых уражанняў. Не ведаю ніводнага настаўніка, які б не прытрымліваўся ўсім вядомага сцвярджэння: “Лепшы адпачынак — гэта змена дзейнасці”. Канечне, водпуск летам — мара амаль што кожнага працуючага чалавека, таму тут настаўнікам пашанцавала. У педагогаў нашай школы водпуск у гэтым годзе ... Падрабязней »

Закуліссе адкрытага ўрока

— Ці любіце вы адкрытыя ўрокі? — Іх яшчэ і любіць трэба? Скажыце дзякуй, што праводзім! — такую думку можна лічыць тыповай для настаўніка. — Канечне, часцей бы! — з захапленнем пагодзяцца вучні. — Яны заўсёды такія цікавыя, настаўніца такая добрая і вясёлая, адзнак дрэнных нікому не ставіць! Розныя думкі, розныя погляды. Але гэта на паверхні. А што там, за ... Падрабязней »