Архів тега: дзеці

Дождж з цукерак

Куды прыводзяць мары? Існуе пункт гледжання, што кожнае новае пакаленне лічыць сябе больш цікавым, унікальным і дасканалым у параўнанні з папярэднім. Мяне зацікавіла, якія каштоўнасці актуальныя для сучасных дзяцей, у прыватнасці для тых, з кім я працую ў Віцебскім філіяле Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі. Восень 2015 года ў нашай акадэміі адзначана дзвюма важнымі падзеямі, якія выклікаюць гордасць і павагу. Установа ... Падрабязней »

Умовы і ўмоўнасці

У дыялогу нараджаецца ісціна Вітаем цябе, паважаны чытач! Сёння мы, Віктар Жук і Юрый Андрэйчык, хочам пагаварыць з табой пра ўмовы для развіцця асобы дзіцяці і ўмоўнасці, у якія гэтыя ўмовы праламляюцца на практыцы. Юрый. Чаму менавіта пра гэта? На жаль, бывае, так часта выкарыстоўваеш свае падыходы, што яны становяцца фармальнасцямі, або ўзяўся за новае, а яно не тваё, і ... Падрабязней »

Трэба крыху пабыць маладым

Настаўнікі ў нас ніколі не перавядуцца, яны нашу гімназію скончылі, яны да нас і працаваць прыйшлі. Да прызнання шляхоў ёсць нямала, Варта помніць заўжды аб адным: Немагчыма адразу стаць сталым, Трэба крыху пабыць маладым… Іван Якіменка. Першы крок у прафесіі Не сакрэт, што ў настаўніцкім асяроддзі сустракаюцца людзі выпадковыя, якія працуюць ад званка да званка. Хіба сёння ідуць у настаўнікі, ... Падрабязней »

Рамкі адрознення

Чалавек карыстаецца значна большым аўтарытэтам і дасягае лепшых вынікаў, калі не проста фармальна выконвае свае функцыянальныя абавязкі, а творча падыходзіць да любога пачынання, праяўляе ініцыятыву і хоць у малым, але спрабуе змяніць свет да лепшага. Пагадзіцеся, усё гэта ў першую чаргу можна аднесці да нашай прафесіі — прафесіі настаўніка. А дадатковую свабоду для творчасці і самыя сапраўдныя крылы за спінай, ... Падрабязней »

Загадны лад

Школьныя настаўнікі валодаюць уладай, пра якую прэм’ер-міністры могуць толькі марыць. Уінстан Чэрчыль, афарызмы якога не перастаюць здзіўляць вастрынёй і трапнасцю азначэнняў, не абмінуў і такую, здавалася б, далёкую ад палітыкі галіну чалавечай дзейнасці, як педагогіка. А хітраваты палітык, нягледзячы на ўяўную адыёзнасць такога меркавання, быў зусім не далёкі ад ісціны. І першаадкрывальнікам у гэтым пытанні не стаў. Яшчэ ў старажытнасці ... Падрабязней »

Час рабіць падарункі

Што агульнага паміж спецыялістамі па продажах і настаўнікамі? Ці можна паглядзець на педагагічную дзейнасць як на падарунак? Добры дзень, дарагі чытач! Як прайшлі святочныя і выхадныя дні? Што падарылі? Хаця не. Што ты, мой сябар, падарыў сваім блізкім напярэдадні Каляд, Новага года? Я нездарма сёння кажу пра падарунак, дакладней, нават не пра яго, а пра мастацтва рабіць падарунак. Ты не ... Падрабязней »

Час здзіўляцца і здзіўляць

Больш за 60 гадоў крочаць па белым свеце турысты нашай школы. Пройдзена шмат маршрутаў, заўважана, пачута, перадумана таксама нямала. Але кожны раз з дзецьмі мы пераконваемся, што свет перапоўнены незвычайнымі таямніцамі. Не стала выключэннем і гэтае лета. Чэрвень. Група турыстаў адправілася ў дарогу. Дастаткова няблізкую — з Бабруйска электрычкай да Маладзечна, а далей пехатой да Лініі Сталіна. Ці ездзілі вы ... Падрабязней »

Злавіць у свае сеткі

На якім бы этапе жыццёвага і прафесійнага шляху ні знаходзіўся настаўнік, ён ніколі не можа лічыць сваю адукацыю завершанай, а сваю прафесійную канцэпцыю канчаткова сфарміраванай. Работа настаўніка звычайна разглядаецца выключна з пункту гледжання падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў, але ж урокі — гэта надводная частка айсберга, калі такой метафарай можна акрэсліць усю педагагічную дзейнасць. Схаванымі для аналізу пры такім падыходзе застаюцца ... Падрабязней »

Код да медыя

Навучанне медыяпісьменнасці дазваляе набыць такія навыкі, якія дапамогуць дзецям мець поспех па любых вучэбных прадметах, а менавіта назіральнасць, крытычнае мысленне, камунікатыўнасць, крэатыўнасць, зацікаўленасць, цэласнае бачанне. Як гаспадару электроннай паштовай скрынкі, мне даводзіцца атрымліваць каля 20 пісьмаў штодня. У часы майго дзяцінства і юнацтва атрымаць ліст азначала ўпэўніцца ў клопаце пра цябе блізкіх, родных, каханых, сяброў. Майму пакаленню можна пазайздросціць: было ... Падрабязней »

Гарызантальны поспех бязмежны

На што варты клуб “Крыштальны журавель”? Хто ўратуе школу? Якую кар’еру можа зрабіць настаўнік? Каму параіць выбіраць педагагічную прафесію? Аб гэтым мы спыталіся ў Ірыны Рамуальдаўны Клявец. Чаму ў яе? Па-першае, таму што Ірына Рамуальдаўна — пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2006” і нязменны старшыня Рэспубліканскага клуба “Крыштальны журавель”. Па-другое, яна — выдатнік адукацыі, аўтар факультатыўных курсаў і ... Падрабязней »