Tag Archives: настаўнік-метадыст

Школа — свята, якое заўсёды з табой

Усмешка — яе візітоўка. З ёй настаўніца заўсёды ўваходзіць да дзяцей у клас і з ёй успрымае заўвагі лектараў падчас курсаў. Яна вечная студэнтка, бо лічыць, што калі настаўнік спыніўся ў сваім развіцці, то перастаў ім быць. Яна ўніверсальны педагог, бо за сваю дзейнасць выкладала ў дзяцей і матэматыку, і інфарматыку, і працоўнае навучанне і вяла заняткі ў спецыяльных і ... Падрабязней »

Ні дня без адкрыцця

Працаваць у двух месцах — школе і ВНУ, вучыцца ў аспірантуры, распрацоўваць дыстанцыйныя курсы, пісаць вучэбныя дапаможнікі, праводзіць майстар-класы, адкрытыя ўрокi і летнія школы, кіраваць секцыяй настаўнікаў замежнай мовы ў рамках Беларускага педагагічнага таварыства і асацыяцыяй настаўнікаў-метадыстаў “Імкненне”, весці сайт “Суполка” і асабісты блог. Акрамя гэтага, быць яшчэ любячай і клапатлівай матуляй, дачкой, уважлівым і верным сябрам. Хто пра такую ... Падрабязней »

Званне перш за ўсё абавязвае, а потым ужо дае

Кваліфікацыйная катэгорыя “настаўнік-метадыст” даволі новая для нашай краіны. Першымі яе атрымалі каля 30 педагогаў у 2013 годзе. На сёння экзамен на атрыманне катэгорыі “настаўнік-метадыст” паспяхова вытрымалі 138 педагогаў рэспублікі. Сярод іх 8 кандыдатаў педагагічных навук, 26 членаў клуба “Крыштальны журавель”. У рамках Беларускага педагагічнага таварыства створана асацыяцыя настаўнікаў-метадыстаў Рэспублікі Беларусь “Імкненне”. Ганаровае званне “настаўнік-метадыст” прысвойваецца педагогу, які мае прызнаны эфектыўны прафесійны ... Падрабязней »

Адкрыць нанова сябе і свет

Лета для мяне — час турыстычных паходаў, якія я арганізоўваю для дзяцей больш за 10 гадоў, з’яўляючыся кіраўніком аб’яднання па інтарэсах «Турызм і спартыўнае арыентаванне». Здаецца, што ведаеш ужо ўсё на маршруце, але… раптам новы вадаём адкрыеш або нават святую крыніцу. Але самым галоўным адкрыццём для мяне з’яўляюцца мае вучні. Ты вучыш іх асновам турызму на працягу навучальнага года, водзіш ... Падрабязней »

Рубель вызначае свядомасць

Нямногія могуць сказаць, што выбіралі сваю прафесію абсалютна свядома. У 16—17 гадоў мала хто разумее, да чаго ў большай ступені мае прызванне, а значыць, выбар справы ўсяго жыцця проста навязваецца або бацькамі, або меркантыльнымі інтарэсамі на перспектыву, вядома ж, з улікам набраных балаў. Толькі ў пачатку працоўнага шляху ты спрабуеш усвядоміць, ці падабаецца табе тое, чым ты займаешся. Некаторыя моцныя ... Падрабязней »

Памяць чалавецтва — памяць чалавечая

Гісторыя — гэта форма сацыяльнай памяці чалавецтва. Страта сацыяльнай памяці вядзе да дэфармацыі свядомасці асобы. Грамадства, пазбаўленае сацыяльна-гістарычнай памяці, становіцца лёгкім аб’ектам для любых маніпуляцый, у ім спее манкуртызм, агрэсія і жаданне атрымаць усё і адразу; такое грамадства здзяйсняе, як пісаў Э.Фром, “уцёкі ад свабоды” ў безадказнасць і бяспамяцтва. Такое грамадства не думае пра будучыню, а шукае вінаватых. Калі ў ... Падрабязней »

Жураўліны вылет

У красавіку споўніцца восем гадоў клубу “Крыштальны журавель”. А ў канцы студзеня адбыўся 45-ты юбілейны семінар-акцыя “Клуб “Крыштальны журавель” — педагагічнай грамадскасці”. Адной з асноўных мэт дзейнасці клуба з’яўляецца распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту. Як жа яго распаўсюджваць? Як арганізаваць такое ўзаемадзеянне, як “настаўнік — настаўнік”, дзе пачнецца ўзаемадзеянне, узаемапранікненне і ва ўрок, і ў сістэму работы настаўніка? Над гэтым задумаліся мы ў ... Падрабязней »

Што за поспехам тваім?

Беларусь застаецца пакуль адной з нямногіх еўрапейскіх краін, якія не ўдзельнічаюць ні ў адной з незалежных сістэм ацэнкі якасці адукацыі. Што б ні гаварылі пра поспехі беларускай школы, без ацэнкі на адпаведнасць міжнародным стандартам гэта толькі галаслоўныя сцвярджэнні. Пакуль мы не сарыентуемся, дзе знаходзімся, незразумела, што трэба рабіць далей. У такіх умовах цяжка выбудоўваць сістэму мадэрнізацыі адукацыі. Для павышэння сваёй ... Падрабязней »

Трэба крыху пабыць маладым

Настаўнікі ў нас ніколі не перавядуцца, яны нашу гімназію скончылі, яны да нас і працаваць прыйшлі. Да прызнання шляхоў ёсць нямала, Варта помніць заўжды аб адным: Немагчыма адразу стаць сталым, Трэба крыху пабыць маладым… Іван Якіменка. Першы крок у прафесіі Не сакрэт, што ў настаўніцкім асяроддзі сустракаюцца людзі выпадковыя, якія працуюць ад званка да званка. Хіба сёння ідуць у настаўнікі, ... Падрабязней »

Ён паважаць прадмет прымусіў

Хто лепш за іншых ведае, што малаток — гэта не толькі працоўны інструмент, але яшчэ і спартыўны снарад? Дзякуючы чыёй настойлівасці ў нашай краіне стала праводзіцца алімпіяда па працоўным навучанні? Хто павысіў статус настаўнікаў працоўнага навучання — з работнікаў па абслугоўванні школьнага будынка ў стыпендыятаў прэзідэнцкага фонду? Безумоўна, гэта Віталь Васільевіч Гузаў. Хто яго не ведае? Напэўна, той, хто не ... Падрабязней »