Сваю “Настаўніцкую газету” чытаю з ручкай у руках і падкрэсліваю цікавае. Цудоўна, што з’явіўся “Форум”, дзе можна прачытаць меркаванні па многіх хвалюючых пытаннях. Дзякуй Святлане Гін і Інесе Зубрылінай за іх цудоўныя аповеды пра чэшскую і фінскую школы. Калі расказала сваім калегам падчас школьнага праблемнага семінара і гісторыкам у межах раённага метадычнага аб’яднання пра асноўныя ідэі гэтых двух артыкулаў, то ... Падрабязней »
Настаўнік запасу
Былых настаўнікаў не бывае. Калі нехта аднойчы падарыў сваё сэрца школе, то яно там застаецца на ўсё жыццё Вадзім Паўлавіч Шпетны нарадзіўся, вырас і працуе на сваёй роднай Маларытчыне, што ў Брэсцкай вобласці. У 1994 годзе скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.С.Пушкіна і адразу ўладкаваўся на працу ў Ланскую сярэднюю школу, у якой вучыўся, настаўнікам геаграфіі і біялогіі. Пэўны ... Падрабязней »
Рубель вызначае свядомасць
Нямногія могуць сказаць, што выбіралі сваю прафесію абсалютна свядома. У 16—17 гадоў мала хто разумее, да чаго ў большай ступені мае прызванне, а значыць, выбар справы ўсяго жыцця проста навязваецца або бацькамі, або меркантыльнымі інтарэсамі на перспектыву, вядома ж, з улікам набраных балаў. Толькі ў пачатку працоўнага шляху ты спрабуеш усвядоміць, ці падабаецца табе тое, чым ты займаешся. Некаторыя моцныя ... Падрабязней »
Памяць чалавецтва — памяць чалавечая
Гісторыя — гэта форма сацыяльнай памяці чалавецтва. Страта сацыяльнай памяці вядзе да дэфармацыі свядомасці асобы. Грамадства, пазбаўленае сацыяльна-гістарычнай памяці, становіцца лёгкім аб’ектам для любых маніпуляцый, у ім спее манкуртызм, агрэсія і жаданне атрымаць усё і адразу; такое грамадства здзяйсняе, як пісаў Э.Фром, “уцёкі ад свабоды” ў безадказнасць і бяспамяцтва. Такое грамадства не думае пра будучыню, а шукае вінаватых. Калі ў ... Падрабязней »
Як гучыць вайна?
Вясна, канец сакавіка. Заліты сонцам кабінет. На вуліцы яшчэ холадна, але яркія сонечныя прамяні, разбіваючыся аб шкло, ствараюць ілюзію цяпла, перапаўняючы сэрца радасцю і чаканнем хуткага абуджэння прыроды. Апошні ўрок. Ужо хутка дзверы кабінетаў расчыняцца і шумныя, звінячыя дзіцячымі галасамі ручайкі выбегуць за школьны парог насустрач веснавому сонцу. А пакуль — цішыня. Цішыня дзіўная, нязвычная, зусім не характэрная для 10 ... Падрабязней »
У сэрцы ты ў кожнага, Перамога?
Ад прадстаўнікоў старэйшага пакалення можна пачуць: “Вялікая Айчынная для сённяшніх падлеткаў, як Айчынная вайна 1812 для нас: далёкая, незнаёмая, кранальная, але не вельмі моцна”. Працуючы са старшакласнікамі, я пацікавілася іх адносінамі да падзей далёкіх саракавых. Аказалася, што ваенная тэма ім блізкая. Канечне, цяперашнія падлеткі радзей гуляюць на вуліцы ў вайну, але затое захоплены камп’ютарнай версіяй World of Tanks. Яны не ... Падрабязней »
А золкі тут ціхія
Пасля страшнай Вялікай Айчыннай вайны, якая прынесла незлічоныя страты, у народзе спавядаюцца прынцыпы: “Толькі б не было вайны!”, “Усё найлепшае — дзецям!”. Спробы бацькоў уберагчы дзяцей ад цяжкасцей (голаду, страху, разрухі) прывялі да таго, што сфарміравалася цэлае пакаленне, якое думае ў першую чаргу пра матэрыяльны дастатак. І ў гэтай гонцы за вялікімі грашамі яны часам не заўважаюць, што нашы дзеці ... Падрабязней »
Чорная ягада азарыцкага лесу
Мой бацька не быў салдатам Перамогі. У маі 45-га яму было ўсяго толькі 10. Ён дзіця ваеннага часу… Але ў нашай сям’і ёсць свая гісторыя пра тую вайну. І звязана яна з невялікім населеным пунктам Азарычы, што ў Калінкавіцкім раёне, дзе ў сакавіку 1944 года быў лагер смерці… Сёння тут мемарыяльны комплекс… Надпіс злева на ўваходзе: “Людзі, памятайце нас”. Справа — ... Падрабязней »
Загадка жураўля крыштальнага
Ёсць у клубе “Крыштальны журавель” два асаблівыя ўдзельнікі. Яны ў конкурсе прафесійнага майстэрства “Настаўнік года” непасрэдна не ўдзельнічалі, хоць у клуб, які аб’ядноўвае выключна канкурсантаў, уваходзяць. Яны на асаблівым рахунку сярод яго членаў, да іх па-рознаму звяртаюцца: яны і куратары, і кіраўнікі, і мадэратары, і бацькі, і галоўныя метадысты. Без іх не абыходзіцца ні адзін метадычны выезд клуба ці любое ... Падрабязней »
Жураўліны вылет
У красавіку споўніцца восем гадоў клубу “Крыштальны журавель”. А ў канцы студзеня адбыўся 45-ты юбілейны семінар-акцыя “Клуб “Крыштальны журавель” — педагагічнай грамадскасці”. Адной з асноўных мэт дзейнасці клуба з’яўляецца распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту. Як жа яго распаўсюджваць? Як арганізаваць такое ўзаемадзеянне, як “настаўнік — настаўнік”, дзе пачнецца ўзаемадзеянне, узаемапранікненне і ва ўрок, і ў сістэму работы настаўніка? Над гэтым задумаліся мы ў ... Падрабязней »