А вы “УКантакце”?

Імідж педагога ў сацыяльнай сетцы Сучаснае інфармацыйнае грамадства дыктуе свае правілы. Акаўнт у сацыяльнай сетцы — абавязковы атрыбут сучаснага чалавека. Тут людзі ўзаемадзейнічаюць, атрымліваюць інфармацыю, дамаўляюцца аб сустрэчах. Людзі рознага ўзросту і розных прафесій. Безумоўна, узаемадзейнічаюць у сацыяльных сетках і настаўнікі. Для многіх зносіны ў віртуальнай прасторы паспелі стаць арганічным працягам адукацыйнага працэсу. Часам сустракаюцца і такія педагогі, якія выкладваюць ... Падрабязней »

Аб увядзенні кампетэнтнаснага падыходу

Неяк я спытаўся ў нас у АПА на курсах павышэння кваліфікацыі ў намеснікаў начальнікаў упраўленняў адукацыі, ці правяраюць яны, наведваючы ўстанову адукацыі, як укараняецца ў практыку школ кампетэнтнасны падыход. Былі ў асноўным сцвярджальныя адказы. Праз перапынак праводзіў заняткі ў групе дырэктараў. Гэтыя слухачы не паказалі разумення працэсу ўвядзення гэтага падыходу ў адукацыйны працэс сваёй школы. Як бачым, ёсць праблема, што ... Падрабязней »

Экзістэнцыя настаўніцтва

Галіна Анатольеўна Сухава ўражвае ўжо не першы раз. Я памятаю яе на конкурсе “Настаўнік года — 2009”, на які яна прыйшла цвёрда і рашуча, хоць і хвалявалася. Памятаю, як гутарылі з ёй пасля, доўга і пранікнёна. Гаварылі пра ўрокі, педагагічнае крэда, адчуванне літаратуры і мовы. А яшчэ памятаю свае адчуванні ад той гаворкі. Было ўтульна і па-чалавечы цёпла. Наша тэлефонная ... Падрабязней »

Калі дзейнічаць не будзеш, навошта моцная галава

Зноў вясна і гарачы май. Нягледзячы на паказчык слупка тэрмометра, май — самы гарачы месяц для выпускнікоў. Падрыхтавацца да выніковай атэстацыі, вывучыць словы да “Апошняга званка”, паспець запісацца на ЦТ. Выбар — здаваць ці не здаваць ЦТ — робіць навучэнец, а адказвае за гэта настаўнік. Пастулат для абітурыента Апошнія шэсць гадоў мяне мучыць пытанне “Чаму за вынікі цэнтралізаванага тэсціравання сваіх навучэнцаў ... Падрабязней »

Ух ты, Святлана Іванаўна!

Узяць інтэрв’ю ў Святланы Іванаўны Гін — задача простая і прыемная. Гэта цікавая асоба, да таго ж яна апантаны настаўнік: пра што ні спытай — атрымаеш кампетэнтны нетрывіяльны адказ. У яе на ўсё ёсць сваё меркаванне, нязбітае бачанне праблемы і яе вырашэння. Яна ведае, якія змены патрэбны нашай сістэме адукацыі, і, больш за тое, ужо сама іх здзяйсняе. Дык пра ... Падрабязней »

Настальгія пра мінулае…

Настаўнік, выхавальнік, акцёр, менеджар… чалавек сапраўды шматбаковы, бо выкладаць прадмет, які, магчыма, і прыйшоўся даспадобы яшчэ ў школе, не так проста, як можа здацца на першы погляд. Дрэнны той настаўнік, якога не цэняць дзеці і кажуць, што яго прадмет нецікавы. У апошні час аб гэтым даводзіцца чуць даволі часта… А яшчэ не так даўно настаўнікаў называлі майстрамі, прысвячалі вершы і паэмы. ... Падрабязней »

У аўтараў падручніка павінен быць раман са сваім творам

На пытанне аб тым, ці патрэбны падручнікі ўвогуле, нам адказалі старажытныя грэкі, зрабіўшы сваімі галоўнымі вучэбнымі дапаможнікамі “Іліяду” і “Адысею” Гамера. І якую цывілізацыю стварылі! Стварылі, а не разбурылі! Якія нам патрэбны падручнікі? На гэтае пытанне ёсць просты адказ: “Добрыя”. А вось на тэму добрага падручніка мне б хацелася паразважаць. Думаю, гэта тычыцца ўсіх падручнікаў па ўсіх прадметах. Я так ... Падрабязней »

Тое, што доктар праPISAў

Каб вучні сталі паспяховымі ў жыцці, педагогі павінны не толькі забяспечваць іх тэарэтычнымі ведамі, але і навучыць таму, як прымяніць гэтыя веды ў рэальным жыцці. У гэтым ім дапаможа сінгапурскі метад. Напэўна, многія з вас спрабавалі стравы кухні Паўднёва-Усходняй Азіі. Памятаеце смак? Штосьці кісла-горка-салодкае, непаўторнае, пякучае, але абавязкова прыцягальнае і, галоўнае, зусім незабыўнае, хоць часам здаецца вельмі знаёмым. Інгрэдыенты “сінгапурскай ... Падрабязней »

Радасці перакладу,

або Як Гары Потэр змяніў маё жыццё Часам напісанне даследчай работы для настаўніка ператвараецца ў цяжкую павіннасць. Тады і з’яўляюцца тэмы і работы, садраныя з інтэрнэту, непрыманне і адарванне. А можа, варта змяніць свае адносіны да сітуацыі, калі мы не ў сілах змяніць саму сітуацыю? На прыкладзе сваёй школы магу сказаць, што даследаваннямі з дзецьмі займаюцца адны і тыя ж педагогі. ... Падрабязней »

Таму што — хлопчыкі!

Калі здараецца непапраўнае, адразу пачынаюць шукаць вінаватых, быццам гэта дапаможа вярнуць тых, хто пайшоў… А калі вінаватых няма або “вінаватай” з’яўляецца ўзроставая псіхалогія, то што тады? Страшна, але… Калі ў дзяцінстве мы чыталі гісторыю пра Чырвоную Шапачку, то горача перажывалі за дзяўчынку і за яе бабулю, шчыра жадалі, каб усё скончылася добра. І толькі калі становішся дарослым, пачынаеш задумвацца яшчэ ... Падрабязней »