Сістэма ацэньвання на практыцы

Увазе чытачоў прапануем прыклады рознаўзроўневых заданняў

Русский язык

Тема: Простое предложение. Второстепенные члены предложения (5 класс) 

І уровень

  1. Прочитайте текст. Разделите его на предложения.

Ночью пруд покрылся тоненьким ледком на заре ледок заиграл радужным блеском показалось солнышко ледок стал багровым синичка любовалась игрой утренней зари на ледке она пела песенку об его красоте вол захотел увидеть эту красоту он подошел к кромке льда лед затрещал волшебное зеркало рассыпалось.

ІІ уровень

  1. Заполните пропуски в предложениях.

А. Главные члены (грамматическая основа) предложения — это…

Б. По интонации предложения бывают…

В. По цели высказывания предложения могут быть…

Г. В распространённых предложениях кроме главных членов есть…

  1. Соберите определения второстепенных членов. Используйте материалы из трех колонок. Ответ запишите в виде четырех цифр. Например, 1312.
Название Что обозначает? На какие вопросы отвечает? Как подчеркивается?
Дополнение Признак действия какой? чей? который?

 ———–

Определение Признак предмета как? где? когда? куда? зачем? почему? и др. _._._._._

 

 

Обстоятельство Предмет или объект, на который направлено действие вопросы косвенных падежей

~~~~~~~ 

 

  1. Укажите ответ, в котором правильно указаны главные члены предложения.

Макушки деревьев от сильного ветра жалобно скрипели.

А. Макушки деревьев.

Б. Макушки скрипели.

В. Скрипели от ветра.

ІІІ уровень

  1. Прочитайте текст. Выполните синтаксический разбор предложений.

На снежной поляне возвышается полуразрушенное сооружение. Лежит вверх колёсами пушка. Лыжник в белом халате ныряет в чащу леса. Его окружают чёрные деревья.

ІV уровень

  1. Какая характеристика предложения “Принимай коней!” является правильной?

А. Побудительное, восклицательное, с двумя главными членами, распространённое.

Б. Повествовательное, восклицательное, с одним главным членом, распространённое.

В. Побудительное, восклицательное, с одним главным членом, распространённое.

  1. Укажите правильный вариант разбора.

Глаза у Тани синие.

а) _____ ——— =====

б) _____ ~~~~~ ~~~~~

в) _____ ~~~~~ =====

г) _____ ._._._._ =====

V уровень

  1. Придумайте предложения, которые соответствуют данным схемам.

А. ._._._._ ===== ~~~~~ _____

Б. ~~~~~ _____ ===== ———

Тема: Глаголы совершенного и несовершенного вида (7 класс)

І уровень

  1. Эти глаголы отвечают на вопрос что сделать?

А. Говорить.

Б. Сказать.

В. Прыгнуть.

Г. Прыгать.

Д. Научить.

Е. Учить.

ІІ уровень

  1. Заполните пропуски в предложениях.

А. На вопрос что делать? отвечает глагол __________ вида, на вопрос что сделать? отвечает глагол __________ вида.

Б. Глаголы совершенного вида обозначают _________ действия, несовершенного вида обозначают _________ действия.

В. Глаголы расти — вырасти, строить — построить образуют ___________ пары. 

ІІІ уровень

  1. Укажите предложения, в которых глагол (глаголы) употреблены в форме совершенного вида

А. Перед закатом набежало

     Над лесом облако — и вдруг

     На взгорье радуга упала

     И засверкало всё вокруг.

Б. Внизу, вдоль просеки лесной,

   Чернеет грязь в листве лимонной.

В. Свёклу используют для приготовления винегрета.

Г. Когда охотники используют запас продуктов, они вернутся в деревню.

  1. Определите вид глагола и образуйте форму глагола другого вида.

А. Отправиться — __________.

Б. Перечитать — __________.

В. Взвешивать — __________.

Г. Засыпать — ___________.

ІV уровень

  1. Подберите форму несовершенного вида к глаголам

закопать, закапать, …; запахнуˊть, запаˊхнуть, …; заснуть, засыпаˊть, …; отрыть, оторвать, … .

  1. Внимательно прочитайте предложения. Замените употребленные в них глаголы на глаголы другого вида.

А. Я положу в пенал ручку.

Б. Мама нашла для меня книгу.

В. Саша взял фрукты из корзины.

Г. Я поймаю непослушного котенка.

V уровень

  1. Какой глагол не имеет видовой пары? Почему?

А. Бедствовать.

Б. Мять.

В. Бить.

Г. Прыгать.

Д. Мешать.

Е. Поспеть.

Светлана ГЕРМАНОВИЧ,
учитель русского языка и литературы Романовичской средней школы
Могилёвского района Могилёвской области, учитель-методист.

Гісторыя

І узровень — дзеянне на пазнаванне, распазнаванне і адрозненне паняццяў (аб’ектаў вывучэння).

1). Гісторыя Старажытнага свету, 5 клас. Тэма: “Рэлігія старажытных грэкаў”.

Прачытайце тэкст вучэбнага дапаможніка (§4, с. 15—16), вызначце адпаведнасць паміж элементамі двух мностваў (суаднясіце з дапамогай стрэлак):

1) Зеўс
2)Пасейдон
3) Аід
4) Арэс
А) бог мораў і акіянаў
Б) бог вайны
В) бог-грамавержац
Г) бог падземнага цар­ства

2). Гісторыя сярэдніх вякоў, 6 клас. Тэма: “Англія і краіны Скандынавіі ў

Х—ХІІІ стст.: новыя дзяржавы Еўропы”.

Прачытайце тэкст вучэбнага дапаможніка на с. 46 (§8, п.1 — “Паходы нарманаў: вікінгі — граза Еўропы”). Вызначце, ці адпавядаюць наступныя выказванні зместу прачытанага вамі тэксту:

“+” — адпавядае,
“-” — не адпавядае
Выказванне
Германскія плямёны жылі ва Усходняй Еўропе
Германскія плямёны — продкі цяперашніх харватаў, сербаў, балгараў
У заходняй Германіі жыхароў Скандынавіі называлі “паўночнымі людзьмі”
У пачатку X ст. нарманы пасяліліся на поўначы Іспаніі

3) Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 кл. Тэма: “Японская цывілізацыя”

Прачытайце §28, п.1 “Краіна ўзыходзячага сонца”. Падчас чытання рабіце алоўкам на палях вучэбнага дапаможніка паметкі: “V” — гэта я ведаў да прачытання тэксту, “+” — гэтая інфармацыя з’яўляецца для мяне новай, “?” — гэта мне незразумела.

“Японія — краіна на Далёкім Усходзе, якая складаецца з 4 буйных і больш як 4 тысяч малых астравоў, у асноўным гарыстых. Здаўна жыхары Японіі выкарыстоўвалі кожны кавалачак зямлі, прыдатны для земляробства. Рыс — галоўная культура, якую вырошчвалі японскія земляробы. Догляд рысу патрабаваў выключнай працавітасці.

У Японіі нярэдка здараліся землетрасенні, наляталі тайфуны — моцныя вятры. Зараз Японія — мнагалюдная краіна, а ў старажытнасці і Сярэдневякоўі яе насельніцтва было нешматлікім…”

Заўв. — выкарыстоўваецца спрошчаная маркіроўка з прыёму “Інсерт”. Адсутнічае маркёр “-” — супярэчнасці.

ІІ узровень — дзеянні па пераказе вучэбнага матэрыялу (аб’ектаў вывучэння) на ўзроў­ні памяці.

1). Гісторыя Беларусі, 8 клас. Тэма: “Адукацыя і навука”.

Рашэнне тэставых заданняў розных тыпаў:

  1. Заданні, якія прадугледжваюць выбар аднаго правільнага адказу:

Казімір Семяновіч — гэта:

а) ваенны інжынер, які апісаў канструкцыю многаступеньчатай ракеты;

б) гісторык, аўтар двухтомнай “Гісторыі Літвы”;

в) выкладчык рыторыкі і паэтыкі ў Полацкім езуіцкім калегіуме;

г) картограф, аўтар лепшай у Еўропе карты ВКЛ.

  1. Заданні, якія прадугледжваюць выбар некалькіх правільных адказаў:

Да каталіцкіх навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі адносіліся: а) езуіцкія школы; б) арыянскія школы; в) брацкія школы; г) піярскія школы; д) кальвінісцкія школы.

  1. Заданні, якія прадугледжваюць выяўленне памылкі:

Вызначце правільнасць меркаванняў: а) Віленскі езуіцкі калегіум быў пераўтвораны ў акадэмію прывілеем караля Рэчы Паспалітай Сігізмунда ІІ Аўгуста ў 1579 г.; б) У Віленскай акадэміі выкладаў прафесар матэматыкі Освальд Кругер.

1) правільна “а”; 2) правільна “б”; 3) правільныя абодва меркаванні; 4) абодва меркаванні няправільныя.

2) Сусветная гісторыя, 7 кл. Тэма: “Стагадовая вайна”

Запоўніце пустыя фрагменты тэксту словамі з прапанаванага спіса:

Кале, Пуацье, Крэсі, англічане, кароль, Францыя, флот

“У пачатку вайны баявыя дзеянні англічан супраць французаў былі паспяховымі. Французскі _______ пацярпеў паражэнне на моры, а армія — пры _______ у 1346 г. ___________ захапілі горад-порт _______, які стаў іх асноўнай базай на французскай зямлі. У 1356 г. англійскія войскі ўшчэнт разграмілі французаў пры_________. Тут загінулі некалькі тысяч рыцараў, сам французскі __________ трапіў у палон. __________ павінна была аддаць за яго велізарны выкуп”.

ІІІ узровень — дзеянні па пераказе вучэбнага матэрыялу (аб’ектаў вывучэння) на ўзроўні разумення; апісанне і аналіз дзеянняў з аб’ектамі вывучэння.

1). Сусветная гісторыя, 10 клас. Тэма: “Асноўныя тэндэнцыі развіцця краін свету пасля Другой сусветнай вайны”.

Растлумачце прычынна-выніковыя сувязі:

Халодная вайна ® гонка ўзбраенняў;

“План Маршала” ® удзел еўрапейскіх краін у стварэнні НАТА.

2). Сусветная гісторыя, 10 клас. Тэма: “Пачатак Другой сусветнай вайны”.

Вызначце гістарычную падзею па ключавых словах: 1) восень, мяжа, радыёстанцыя; 2) вагон, Камп’енскі лес, капітуляцыя.

1) Сусветная гісторыя, 7 кл. Тэма: “Мастацтва ранняга Адраджэння. Кнігадрукаванне”

Вызначэнне правільнай паслядоўнасці:

Вызначце правільную паслядоўнасць аперацый, якія выконваюцца пры друкаванні кніжнай старонкі на станку Гутэнберга:
1) Прыцісканне паперы прэсам да друкарскай формы.
2) Прасушка аддрукаванага ліста.
3) Падрыхтоўка друкарскай формы — размяшчэнне тэксту ў спецыяльнай наборнай касе (пастаўленая нахілена плоская скрыня з ячэйкамі рознага памеру, у якія закладаліся літары).
4) Падрыхтоўка літар да друку — раскладка іх у зручным для складання тэксту парадку.
5) Закладанне друкарскай формы ў станок.
6) Укладка ліста паперы на друкарскую форму.
7) Нанясенне фарбы на друкарскую форму.
8) Атрыманне адбітка і даставанне паперы
Упішыце правільны адказ у выглядзе камбінацыі лічбаў

ІV узровень — дзеянні па прымяненні ведаў у знаёмай сітуацыі па ўзоры; тлумачэнне сутнасці аб’ектаў вывучэння; выкананне дзеянняў з дакладна акрэсленымі правіламі; прымяненне ведаў на аснове абагульненага алгарытму для рашэння новай вучэбнай задачы.

1). Гісторыя Беларусі, 9 клас. Тэма: “Жывапіс і архітэктура Беларусі ў 1860-х гг. — пачатку ХХ ст.”.

Запоўніце пустыя фрагменты табліцы “Жывапіс і архітэктура ў 60-х гг. ХІХ ст. — пачатку ХХ ст.”.

Жывапіс
Прозвішча мастака Назва карціны
Казімір Альхімовіч
        Замалёўкі палацаў і замкаў у Міры, Нясвіжы,Гродне, Лідзе, Навагрудку
      “Салдат з хлопчыкам”, “Стары пастух”
Апалінарый Гараўскі
       “Ранняй вясной”, “Ізумруд вясны”
Юдаль Пэн
       “Прагулка”, “Над Віцебскам”, “Скрыпач”


2). Сусветная гісторыя, 7 клас. Тэма: “Мастацтва ранняга Адраджэння. Кнігадрукаванне”.

Уважліва прачытайце тэкст, знайдзіце і выпраўце памылкі.

“Бясспрэчным цэнтрам мастацтва ранняга Адраджэння стаў нямецкі горад Майнц. Тут у другой палове XIV—XV стст. жылі і працавалі выдатныя майстры сваёй справы: скульп­тар Сандра Бацічэлі, жывапісец Данатэла, архітэктар Філіпа Брунелескі. Кожны з іх унёс неацэнны ўклад у развіццё еўрапейскага ма­стацтва, заклаўшы фундамент новай мастацкай сістэмы, за аснову якой быў узяты культ прыгажосці і гармоніі. Мастакі і скульптары, вяртаючыся да традыцый ранняга і высокага сярэдневякоўя, імкнуліся да дасканаласці прапорцый і дакладнай перадачы прасторавых форм, развіваючы мастацкія пошукі сваіх папярэднікаў — Гутэнберга і Мазача”.

3) Гісторыя Беларусі, 9 кл. Тэма: “Жывапіс і архітэктура Беларусі ў 1860-х гг. — пачатку ХХ ст.”

Запоўніце пустыя фрагменты табліцы “Жывапіс і архітэктура ў 1860-х гг. — пачатку ХХ ст.”.

Жывапіс
Прозвішча мастака Назва карціны
Казімір Альхімовіч
Замалёўкі палацаў і замкаў у Міры, Нясвіжы, Гродне, Лідзе, Навагрудку
“Салдат з хлопчыкам”, “Стары пастух”
Апалінарый Гараўскі
“Ранняй вясной”, “Ізумруд вясны”
Юдаль Пэн
“Прагулка”, “Над Віцебскам”, “Скрыпач”
Архітэктура
Назва архітэктурнага стылю Прыклады помнікаў архітэктуры
Капліца князёў Паскевічаў у Гомелі, Пакроўскі сабор у Гродне, Свята-Уваскрасенскі сабор у Барысаве
Неаготыка
Гасцініца “Еўропа” ў Мінску, пазямельна-сялянскі банк у Віцебску

4) Гісторыя Беларусі, 9 кл. Тэма: “Беларуская літаратура і тэатр у 1860-х гг. — пачатку ХХ ст.”

Складанне біяграфічнай даведкі.

1) Уважліва прачытайце п.1 (§30) на с.156 — 159, акцэнтуйце ўвагу на матэрыяле пра творчасць Ф.Багушэвіча і Я.Лучыны.

2) Выкарыстоўваючы дадатковую інфармацыю з сайта be.wikipedia.org, падрыхтуйце кароткую біяграфічную даведку, асноўваючыся на наступным плане:

а) гады жыцця, б) месца нараджэння, в) паходжанне, г) адукацыя, д) творчая дзейнасць (1860-я гг. — пачатак ХХ ст.).

V узровень — дзеянні па прымяненні ведаў у незнаёмых, нестандартных сітуацыях для рашэння якасна новых задач; самастойныя дзеянні па апісанні, тлумачэнні і пераўтварэнні аб’ектаў вывучэння.

1). Гісторыя Беларусі, 10 клас. Тэма: “Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі”.

Уважліва вывучыце плакат “Нямецкі жаўнер ахоўвае цябе і тваю будучыню”. Як вы думаеце, кім і з якой мэтай быў створаны гэты плакат? Ці адпавядаў змест такіх плакатаў рэчаіснасці? Свой адказ аргументуйце.

2). Гісторыя Беларусі, 7 клас. Тэма: “Княжанне Альгерда. Пачатак праўлення Ягайлы”.

Складанне сінквейна.

Ахарактарызуйце праўленне вялікіх князёў літоўскіх — Альгерда і Ягайлы, прытрымліваючыся наступнага алгарытму:

1) назавіце гістарычнага дзеяча адным словам (назоўнік);

2) апішыце гістарычнага дзеяча ў двух словах (прыметнікі або прыслоўі);

3) ахарактарызуйце дзейнасць гістарычнага дзеяча трыма словамі (дзеясловы);

4) падбярыце фразу з чатырох слоў, якая называе вашы асабістыя (эмацыянальныя) адносіны да гістарычнага дзеяча;

5) падбярыце сінонім, які вы аднеслі б да імені гістарычнага дзеяча (адно слова).

Прыклад:

    Альгерд

Разумны, празорлівы.

Змагаўся, ваяваў, лавіраваў.

Быў моцным князем.

Аб’яднальнік.

     Ягайла

Мэтанакіраваны, каварны.

Захопліваў, знявольваў, паланіў.

Уладу любіў, мог здрадзіць.

Хітрун.

3) Гісторыя Беларусі, 10 кл. Тэма: “Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі”

Аналіз выяўленчай крыніцы (прыклад 1)

Уважліва вывучыце плакат “Нямецкі жаўнер ахоўвае цябе і тваю будучыню”.

Як вы думаеце, кім і з якой мэтай быў створаны гэты плакат?

Ці адпавядаў змест такіх плакатаў рэчаіснасці?

Свой адказ аргументуйце

Адказ:
Аналіз выяўленчай крыніцы (прыклад 2)
Вызначце, у чым заключаецца супярэчлівы характар выяў, прапанаваных вашай увазе
Адказ:

4) Сусветная гісторыя, 8 клас. Тэма: “Вайна за незалежнасць і ўтварэнне ЗША”

Вызначце і растлумачце лагічныя сувязі паміж элементамі кросенса:

Заўв.: да пятага ўзроўню таксама можна аднесці заданні на фармуляванне “тонкіх” і “тоўстых” пытанняў (пасля работы з тэкстам), складанне кластара, ментальнай карты, крыжаванкі і г.д.

Да пятага ўзроўню таксама можна аднесці заданні на фармуляванне “тонкіх” і “тоўстых” пытанняў (пасля работы з тэк­стам), складанне кластара, ментальнай карты, крыжаванкі і г.д.

Віктар ЖУК,
настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 11 Маладзечна Мінскай вобласці.