Пажаданне здароўя — простае дзеянне. Зразумела, што ў сваёй прастаце і відавочнасці мае важны сэнс. Сэнс, напоўнены рознакаляровымі адценнямі нашага жыцця. Сэнс складаны, часам складаназалежны, іншы раз надумана-злучаны. Мы прывыклі да немудрагелістага “Прывітанне”. Часта гаворым яго аўтаматычна, быццам кідаем. Цалкам можам абысціся без яго. Можам? Звяртаючы ўвагу на голас, тэмбр, выраз вачэй чалавека пры вітанні, мы счытваем інфармацыю і, адказваючы, ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Рознае
Праца. Клопат? Або пакута?
Ці трэба дзецям працаваць? Адказ на гэтае пытанне ў даследаваннях савецкіх (і не толькі савецкіх) педагогаў заўсёды быў станоўчым. Але сёння сітуацыя выглядае крыху інакш. І ў мяне як у настаўніка і проста чалавека з пэўным жыццёвым вопытам склалася меркаванне, што далёка не ўсе сучасныя мамы і нават бабулі (!) лічаць, што працаваць дзіцяці так ужо неабходна. У пошуках аргументаў ... Падрабязней »
Ёй патрэбна любоў, а яму — павага
Сёння я хацеў бы пагаварыць пра разнаполае навучанне. На першы погляд, тэма здасца вам неактуальнай, і ёй даўно ўжо стракаціць інтэрнэт, разглядаючы аргументы, якія грунтуюцца на фізіялагічных і псіхалагічных адрозненнях хлопчыкаў і дзяўчынак. Ды я, прызнацца, і не збіраюся ўносіць прапанову аб рэфармаванні адукацыі і даказваць, што гэта архіважна. Думаю, хопіць новаўвядзенняў. Нам бы хоць раз давесці да канца што-небудзь ... Падрабязней »
А вы “УКантакце”?
Імідж педагога ў сацыяльнай сетцы Сучаснае інфармацыйнае грамадства дыктуе свае правілы. Акаўнт у сацыяльнай сетцы — абавязковы атрыбут сучаснага чалавека. Тут людзі ўзаемадзейнічаюць, атрымліваюць інфармацыю, дамаўляюцца аб сустрэчах. Людзі рознага ўзросту і розных прафесій. Безумоўна, узаемадзейнічаюць у сацыяльных сетках і настаўнікі. Для многіх зносіны ў віртуальнай прасторы паспелі стаць арганічным працягам адукацыйнага працэсу. Часам сустракаюцца і такія педагогі, якія выкладваюць ... Падрабязней »
Аб увядзенні кампетэнтнаснага падыходу
Неяк я спытаўся ў нас у АПА на курсах павышэння кваліфікацыі ў намеснікаў начальнікаў упраўленняў адукацыі, ці правяраюць яны, наведваючы ўстанову адукацыі, як укараняецца ў практыку школ кампетэнтнасны падыход. Былі ў асноўным сцвярджальныя адказы. Праз перапынак праводзіў заняткі ў групе дырэктараў. Гэтыя слухачы не паказалі разумення працэсу ўвядзення гэтага падыходу ў адукацыйны працэс сваёй школы. Як бачым, ёсць праблема, што ... Падрабязней »
Экзістэнцыя настаўніцтва
Галіна Анатольеўна Сухава ўражвае ўжо не першы раз. Я памятаю яе на конкурсе “Настаўнік года — 2009”, на які яна прыйшла цвёрда і рашуча, хоць і хвалявалася. Памятаю, як гутарылі з ёй пасля, доўга і пранікнёна. Гаварылі пра ўрокі, педагагічнае крэда, адчуванне літаратуры і мовы. А яшчэ памятаю свае адчуванні ад той гаворкі. Было ўтульна і па-чалавечы цёпла. Наша тэлефонная ... Падрабязней »
Калі дзейнічаць не будзеш, навошта моцная галава
Зноў вясна і гарачы май. Нягледзячы на паказчык слупка тэрмометра, май — самы гарачы месяц для выпускнікоў. Падрыхтавацца да выніковай атэстацыі, вывучыць словы да “Апошняга званка”, паспець запісацца на ЦТ. Выбар — здаваць ці не здаваць ЦТ — робіць навучэнец, а адказвае за гэта настаўнік. Пастулат для абітурыента Апошнія шэсць гадоў мяне мучыць пытанне “Чаму за вынікі цэнтралізаванага тэсціравання сваіх навучэнцаў ... Падрабязней »
Ух ты, Святлана Іванаўна!
Узяць інтэрв’ю ў Святланы Іванаўны Гін — задача простая і прыемная. Гэта цікавая асоба, да таго ж яна апантаны настаўнік: пра што ні спытай — атрымаеш кампетэнтны нетрывіяльны адказ. У яе на ўсё ёсць сваё меркаванне, нязбітае бачанне праблемы і яе вырашэння. Яна ведае, якія змены патрэбны нашай сістэме адукацыі, і, больш за тое, ужо сама іх здзяйсняе. Дык пра ... Падрабязней »
Настальгія пра мінулае…
Настаўнік, выхавальнік, акцёр, менеджар… чалавек сапраўды шматбаковы, бо выкладаць прадмет, які, магчыма, і прыйшоўся даспадобы яшчэ ў школе, не так проста, як можа здацца на першы погляд. Дрэнны той настаўнік, якога не цэняць дзеці і кажуць, што яго прадмет нецікавы. У апошні час аб гэтым даводзіцца чуць даволі часта… А яшчэ не так даўно настаўнікаў называлі майстрамі, прысвячалі вершы і паэмы. ... Падрабязней »
У аўтараў падручніка павінен быць раман са сваім творам
На пытанне аб тым, ці патрэбны падручнікі ўвогуле, нам адказалі старажытныя грэкі, зрабіўшы сваімі галоўнымі вучэбнымі дапаможнікамі “Іліяду” і “Адысею” Гамера. І якую цывілізацыю стварылі! Стварылі, а не разбурылі! Якія нам патрэбны падручнікі? На гэтае пытанне ёсць просты адказ: “Добрыя”. А вось на тэму добрага падручніка мне б хацелася паразважаць. Думаю, гэта тычыцца ўсіх падручнікаў па ўсіх прадметах. Я так ... Падрабязней »