Архіў катэгорыі : Кругагляд

Настальгія пра мінулае…

Настаўнік, выхавальнік, акцёр, менеджар… чалавек сапраўды шматбаковы, бо выкладаць прадмет, які, магчыма, і прыйшоўся даспадобы яшчэ ў школе, не так проста, як можа здацца на першы погляд. Дрэнны той настаўнік, якога не цэняць дзеці і кажуць, што яго прадмет нецікавы. У апошні час аб гэтым даводзіцца чуць даволі часта… А яшчэ не так даўно настаўнікаў называлі майстрамі, прысвячалі вершы і паэмы. ... Падрабязней »

Тое, што доктар праPISAў

Каб вучні сталі паспяховымі ў жыцці, педагогі павінны не толькі забяспечваць іх тэарэтычнымі ведамі, але і навучыць таму, як прымяніць гэтыя веды ў рэальным жыцці. У гэтым ім дапаможа сінгапурскі метад. Напэўна, многія з вас спрабавалі стравы кухні Паўднёва-Усходняй Азіі. Памятаеце смак? Штосьці кісла-горка-салодкае, непаўторнае, пякучае, але абавязкова прыцягальнае і, галоўнае, зусім незабыўнае, хоць часам здаецца вельмі знаёмым. Інгрэдыенты “сінгапурскай ... Падрабязней »

Радасці перакладу,

або Як Гары Потэр змяніў маё жыццё Часам напісанне даследчай работы для настаўніка ператвараецца ў цяжкую павіннасць. Тады і з’яўляюцца тэмы і работы, садраныя з інтэрнэту, непрыманне і адарванне. А можа, варта змяніць свае адносіны да сітуацыі, калі мы не ў сілах змяніць саму сітуацыю? На прыкладзе сваёй школы магу сказаць, што даследаваннямі з дзецьмі займаюцца адны і тыя ж педагогі. ... Падрабязней »

Школа ў дамашніх тапачках

Паглядзець, як наладжаны працэс навучання на Радзіме вялікага педагога, здавалася ніколькі не менш значным, чым гістарычныя і культурныя славутасці. Супэр! Давайце правядзём мысленны эксперымент: заплюшчце вочы і ўявіце сабе самую звычайную школу падчас урока. Вы стаіце ў ціхім пустым калідоры — і раптам званок! Пастарайцеся апісаць свае адчуванні ў гэты момант: што вы бачыце, чуеце, адчуваеце (толькі хутчэй, калі ласка, ... Падрабязней »

Рамкі адрознення

Чалавек карыстаецца значна большым аўтарытэтам і дасягае лепшых вынікаў, калі не проста фармальна выконвае свае функцыянальныя абавязкі, а творча падыходзіць да любога пачынання, праяўляе ініцыятыву і хоць у малым, але спрабуе змяніць свет да лепшага. Пагадзіцеся, усё гэта ў першую чаргу можна аднесці да нашай прафесіі — прафесіі настаўніка. А дадатковую свабоду для творчасці і самыя сапраўдныя крылы за спінай, ... Падрабязней »

Злавіць у свае сеткі

На якім бы этапе жыццёвага і прафесійнага шляху ні знаходзіўся настаўнік, ён ніколі не можа лічыць сваю адукацыю завершанай, а сваю прафесійную канцэпцыю канчаткова сфарміраванай. Работа настаўніка звычайна разглядаецца выключна з пункту гледжання падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў, але ж урокі — гэта надводная частка айсберга, калі такой метафарай можна акрэсліць усю педагагічную дзейнасць. Схаванымі для аналізу пры такім падыходзе застаюцца ... Падрабязней »