Архіў катэгорыі : Да роздуму

Умовы і ўмоўнасці

У дыялогу нараджаецца ісціна Вітаем цябе, паважаны чытач! Сёння мы, Віктар Жук і Юрый Андрэйчык, хочам пагаварыць з табой пра ўмовы для развіцця асобы дзіцяці і ўмоўнасці, у якія гэтыя ўмовы праламляюцца на практыцы. Юрый. Чаму менавіта пра гэта? На жаль, бывае, так часта выкарыстоўваеш свае падыходы, што яны становяцца фармальнасцямі, або ўзяўся за новае, а яно не тваё, і ... Падрабязней »

Няма ў свеце лепшай прафесіі?

Мы ішлі ў педагогі свядома і асэнсавана. Я і зараз не магу ўявіць сябе ў іншай прафесіі. Без крэйды і дошкі, без яркіх і зацікаўленых вачэй вучняў. Што ж пайшло не так? Адкуль з’явілася гэтая нездаровая цікавасць да настаўніка і яго работы? Куды ён, прэстыж настаўніцкі, знік? Дзе заблудзіў? Або яго свядома прыніжаюць тыя, хто нічога не ведае пра жыццё ... Падрабязней »

Памяць чалавецтва — памяць чалавечая

Гісторыя — гэта форма сацыяльнай памяці чалавецтва. Страта сацыяльнай памяці вядзе да дэфармацыі свядомасці асобы. Грамадства, пазбаўленае сацыяльна-гістарычнай памяці, становіцца лёгкім аб’ектам для любых маніпуляцый, у ім спее манкуртызм, агрэсія і жаданне атрымаць усё і адразу; такое грамадства здзяйсняе, як пісаў Э.Фром, “уцёкі ад свабоды” ў безадказнасць і бяспамяцтва. Такое грамадства не думае пра будучыню, а шукае вінаватых. Калі ў ... Падрабязней »

Як гучыць вайна?

Вясна, канец сакавіка. Заліты сонцам кабінет. На вуліцы яшчэ холадна, але яркія сонечныя прамяні, разбіваючыся аб шкло, ствараюць ілюзію цяпла, перапаўняючы сэрца радасцю і чаканнем хуткага абуджэння прыроды. Апошні ўрок. Ужо хутка дзверы кабінетаў расчыняцца і шумныя, звінячыя дзіцячымі галасамі ручайкі выбегуць за школьны парог насустрач веснавому сонцу. А пакуль — цішыня. Цішыня дзіўная, нязвычная, зусім не характэрная для 10 ... Падрабязней »

У сэрцы ты ў кожнага, Перамога?

Ад прадстаўнікоў старэйшага пакалення можна пачуць: “Вялікая Айчынная для сённяшніх падлеткаў, як Айчынная вайна 1812 для нас: далёкая, незнаёмая, кранальная, але не вельмі моцна”. Працуючы са старшакласнікамі, я пацікавілася іх адносінамі да падзей далёкіх саракавых. Аказалася, што ваенная тэма ім блізкая. Канечне, цяперашнія падлеткі радзей гуляюць на вуліцы ў вайну, але затое захоплены камп’ютарнай версіяй World of Tanks. Яны не ... Падрабязней »

А золкі тут ціхія

Пасля страшнай Вялікай Айчыннай вайны, якая прынесла незлічоныя страты, у народзе спавядаюцца прынцыпы: “Толькі б не было вайны!”, “Усё найлепшае — дзецям!”. Спробы бацькоў уберагчы дзяцей ад цяжкасцей (голаду, страху, разрухі) прывялі да таго, што сфарміравалася цэлае пакаленне, якое думае ў першую чаргу пра матэрыяльны дастатак. І ў гэтай гонцы за вялікімі грашамі яны часам не заўважаюць, што нашы дзеці ... Падрабязней »

Чорная ягада азарыцкага лесу

Мой бацька не быў салдатам Перамогі. У маі 45-га яму было ўсяго толькі 10. Ён дзіця ваеннага часу… Але ў нашай сям’і ёсць свая гісторыя пра тую вайну. І звязана яна з невялікім населеным пунктам Азарычы, што ў Калінкавіцкім раёне, дзе ў сакавіку 1944 года быў лагер смерці… Сёння тут мемарыяльны комплекс… Надпіс злева на ўваходзе: “Людзі, памятайце нас”. Справа — ... Падрабязней »

Што за поспехам тваім?

Беларусь застаецца пакуль адной з нямногіх еўрапейскіх краін, якія не ўдзельнічаюць ні ў адной з незалежных сістэм ацэнкі якасці адукацыі. Што б ні гаварылі пра поспехі беларускай школы, без ацэнкі на адпаведнасць міжнародным стандартам гэта толькі галаслоўныя сцвярджэнні. Пакуль мы не сарыентуемся, дзе знаходзімся, незразумела, што трэба рабіць далей. У такіх умовах цяжка выбудоўваць сістэму мадэрнізацыі адукацыі. Для павышэння сваёй ... Падрабязней »

Час рабіць падарункі

Што агульнага паміж спецыялістамі па продажах і настаўнікамі? Ці можна паглядзець на педагагічную дзейнасць як на падарунак? Добры дзень, дарагі чытач! Як прайшлі святочныя і выхадныя дні? Што падарылі? Хаця не. Што ты, мой сябар, падарыў сваім блізкім напярэдадні Каляд, Новага года? Я нездарма сёння кажу пра падарунак, дакладней, нават не пра яго, а пра мастацтва рабіць падарунак. Ты не ... Падрабязней »