Breaking News

Да роздуму

Feed Subscription

Рознакаляровае “Прывітанне”

Пажаданне здароўя — простае дзеянне. Зразумела, што ў сваёй прастаце і відавочнасці мае важны сэнс. Сэнс, напоўнены рознакаляровымі адценнямі нашага жыцця. Сэнс складаны, часам складаназалежны, іншы раз надумана-злучаны. Мы прывыклі да немудрагелістага “Прывітанне”. Часта гаворым яго аўтаматычна, быццам кідаем. Цалкам можам абысціся без яго. Можам? Звяртаючы ўвагу на голас, тэмбр, выраз вачэй чалавека пры вітанні, мы счытваем інфармацыю і, адказваючы, ... Падрабязней »

Ёй патрэбна любоў, а яму — павага

Сёння я хацеў бы пагаварыць пра разнаполае навучанне. На першы погляд, тэма здасца вам неактуальнай, і ёй даўно ўжо стракаціць інтэрнэт, разглядаючы аргументы, якія грунтуюцца на фізіялагічных і псіхалагічных адрозненнях хлопчыкаў і дзяўчынак. Ды я, прызнацца, і не збіраюся ўносіць прапанову аб рэфармаванні адукацыі і даказваць, што гэта архіважна. Думаю, хопіць новаўвядзенняў. Нам бы хоць раз давесці да канца што-небудзь ... Падрабязней »

А вы “УКантакце”?

Імідж педагога ў сацыяльнай сетцы Сучаснае інфармацыйнае грамадства дыктуе свае правілы. Акаўнт у сацыяльнай сетцы — абавязковы атрыбут сучаснага чалавека. Тут людзі ўзаемадзейнічаюць, атрымліваюць інфармацыю, дамаўляюцца аб сустрэчах. Людзі рознага ўзросту і розных прафесій. Безумоўна, узаемадзейнічаюць у сацыяльных сетках і настаўнікі. Для многіх зносіны ў віртуальнай прасторы паспелі стаць арганічным працягам адукацыйнага працэсу. Часам сустракаюцца і такія педагогі, якія выкладваюць ... Падрабязней »

Настальгія пра мінулае…

Настаўнік, выхавальнік, акцёр, менеджар… чалавек сапраўды шматбаковы, бо выкладаць прадмет, які, магчыма, і прыйшоўся даспадобы яшчэ ў школе, не так проста, як можа здацца на першы погляд. Дрэнны той настаўнік, якога не цэняць дзеці і кажуць, што яго прадмет нецікавы. У апошні час аб гэтым даводзіцца чуць даволі часта… А яшчэ не так даўно настаўнікаў называлі майстрамі, прысвячалі вершы і паэмы. ... Падрабязней »

У аўтараў падручніка павінен быць раман са сваім творам

На пытанне аб тым, ці патрэбны падручнікі ўвогуле, нам адказалі старажытныя грэкі, зрабіўшы сваімі галоўнымі вучэбнымі дапаможнікамі “Іліяду” і “Адысею” Гамера. І якую цывілізацыю стварылі! Стварылі, а не разбурылі! Якія нам патрэбны падручнікі? На гэтае пытанне ёсць просты адказ: “Добрыя”. А вось на тэму добрага падручніка мне б хацелася паразважаць. Думаю, гэта тычыцца ўсіх падручнікаў па ўсіх прадметах. Я так ... Падрабязней »

Палёт навічка

Вы калі-небудзь назіралі, як вучацца лятаць маленькія жураўлікі? Стоячы ў гняздзе, яны машуць крыламі і спрабуюць адарвацца ад паверхні. Потым яны асцярожна пералятаюць на самы блізкі дах,затым усё далей і далей — і вось у небе лунае прыгожая птушка. А ты глядзіш і атрымліваеш асалоду ад яе палёту, свабоды, маладосці і сілы. Не стаяць на месцы Стан палёту ўласцівы і ... Падрабязней »

Я полагаю, что всё это следует…

Уверена, что многие, прочитав заголовок, сразу вспомнили продолжение строчки и сам фильм, а может быть, кто-то даже стал и напевать… Но, наверное, никто не догадался, что речь пойдет о журналистике, вернее, о взаимоотношениях учителя со средствами массовой информации. Максим Горький говорил: “Прежде чем начать писать, я всегда задаю себе три вопроса: “Что я хочу написать?”, “Как написать?” и “Для чего ... Падрабязней »

Хочаце змяніць свет — ідзіце ў школу

Сістэма адукацыі XXI стагоддзя прадугледжвае пашырэнне супрацоўніцтва паміж настаўнікамі, у рамках якога яны змогуць працаваць сумесна, абменьвацца інавацыйнымі і эфектыўнымі ідэямі, узмацняючы тым самым уплыў падыходаў у выкладанні і навучанні, якія выкарыстоўваюцца ў практычнай дзейнасці. За гады навучання ва ўніверсітэце мы гадзінамі праслухоўваем лекцыі па педагогіцы, прачытваем горы літаратуры па методыцы выкладання, аднак так і не знаходзім адказы на хвалюючыя ... Падрабязней »

Умовы і ўмоўнасці

У дыялогу нараджаецца ісціна Вітаем цябе, паважаны чытач! Сёння мы, Віктар Жук і Юрый Андрэйчык, хочам пагаварыць з табой пра ўмовы для развіцця асобы дзіцяці і ўмоўнасці, у якія гэтыя ўмовы праламляюцца на практыцы. Юрый. Чаму менавіта пра гэта? На жаль, бывае, так часта выкарыстоўваеш свае падыходы, што яны становяцца фармальнасцямі, або ўзяўся за новае, а яно не тваё, і ... Падрабязней »

Няма ў свеце лепшай прафесіі?

Мы ішлі ў педагогі свядома і асэнсавана. Я і зараз не магу ўявіць сябе ў іншай прафесіі. Без крэйды і дошкі, без яркіх і зацікаўленых вачэй вучняў. Што ж пайшло не так? Адкуль з’явілася гэтая нездаровая цікавасць да настаўніка і яго работы? Куды ён, прэстыж настаўніцкі, знік? Дзе заблудзіў? Або яго свядома прыніжаюць тыя, хто нічога не ведае пра жыццё ... Падрабязней »