Breaking News

Меркаванне

Feed Subscription

Праца. Клопат? Або пакута?

Ці трэба дзецям працаваць? Адказ на гэтае пытанне ў даследаваннях савецкіх (і не толькі савецкіх) педагогаў заўсёды быў станоўчым. Але сёння сітуацыя выглядае крыху інакш. І ў мяне як у настаўніка і проста чалавека з пэўным жыццёвым вопытам склалася меркаванне, што далёка не ўсе сучасныя мамы і нават бабулі (!) лічаць, што працаваць дзіцяці так ужо неабходна. У пошуках аргументаў ... Падрабязней »

Аб увядзенні кампетэнтнаснага падыходу

Неяк я спытаўся ў нас у АПА на курсах павышэння кваліфікацыі ў намеснікаў начальнікаў упраўленняў адукацыі, ці правяраюць яны, наведваючы ўстанову адукацыі, як укараняецца ў практыку школ кампетэнтнасны падыход. Былі ў асноўным сцвярджальныя адказы. Праз перапынак праводзіў заняткі ў групе дырэктараў. Гэтыя слухачы не паказалі разумення працэсу ўвядзення гэтага падыходу ў адукацыйны працэс сваёй школы. Як бачым, ёсць праблема, што ... Падрабязней »

Таму што — хлопчыкі!

Калі здараецца непапраўнае, адразу пачынаюць шукаць вінаватых, быццам гэта дапаможа вярнуць тых, хто пайшоў… А калі вінаватых няма або “вінаватай” з’яўляецца ўзроставая псіхалогія, то што тады? Страшна, але… Калі ў дзяцінстве мы чыталі гісторыю пра Чырвоную Шапачку, то горача перажывалі за дзяўчынку і за яе бабулю, шчыра жадалі, каб усё скончылася добра. І толькі калі становішся дарослым, пачынаеш задумвацца яшчэ ... Падрабязней »

Гэта ж газета пра нас!

Некалькі гадоў у мяне не было класнага кіраўніцтва, і ўжо сталі забывацца клопаты, звязаныя з выхаваўчай работай класнага кіраўніка. І вось 3 гады назад на лінейцы першага верасня каля мяне стаяць 11 незнаёмых хлопчыкаў і дзяўчынак. Усё закруцілася зноў: спісы, бацькі, вучні, букеты вераснёвых кветак, планы выхаваўчай работы, класныя і інфармацыйныя гадзіны. Інфармацыйныя гадзіны ў нашай школе праходзяць у адзіны ... Падрабязней »

Жывое слова

Жаданне стаць журналістам з’явілася ў мяне ў школьныя гады, калі была старшынёй школьнай рэдкалегіі. Помню, як доўгімі зімовымі вечарамі пры святле настольнай лямпы старанна выводзіла загаловак газеты фламастарамі ці каляровымі фарбамі, разлінейвала калонкі і ад рукі ўпісвала тэксты новых нататак са школьнага жыцця, вершы сваіх аднакласнікаў, аздабляла газету сюжэтнымі малюнкамі. Прайшоў час, журналістам я не стала, а атрымала прафесію настаўніка-філолага. ... Падрабязней »

Фізкульт-ура!

У пачатку навучальнага года ў Мінску здарыліся два смяротныя выпадкі, звязаныя з прадметам “Фізічная культура і здароўе”. Увага: траўманебяспечна На першы погляд бяскрыўдная спартыўная трэніроўка з элементамі футбола забрала жыццё 13-гадовай школьніцы. Праз некалькі дзён урок фізкультуры стаў апошнім для 10-гадовай навучэнкі адной са школ. Дзве школьніцы за кароткі перыяд загінулі ў спартзалах навучальных устаноў Мінска. І гэта не першыя ... Падрабязней »

Званне перш за ўсё абавязвае, а потым ужо дае

Кваліфікацыйная катэгорыя “настаўнік-метадыст” даволі новая для нашай краіны. Першымі яе атрымалі каля 30 педагогаў у 2013 годзе. На сёння экзамен на атрыманне катэгорыі “настаўнік-метадыст” паспяхова вытрымалі 138 педагогаў рэспублікі. Сярод іх 8 кандыдатаў педагагічных навук, 26 членаў клуба “Крыштальны журавель”. У рамках Беларускага педагагічнага таварыства створана асацыяцыя настаўнікаў-метадыстаў Рэспублікі Беларусь “Імкненне”. Ганаровае званне “настаўнік-метадыст” прысвойваецца педагогу, які мае прызнаны эфектыўны прафесійны ... Падрабязней »

Закуліссе адкрытага ўрока

— Ці любіце вы адкрытыя ўрокі? — Іх яшчэ і любіць трэба? Скажыце дзякуй, што праводзім! — такую думку можна лічыць тыповай для настаўніка. — Канечне, часцей бы! — з захапленнем пагодзяцца вучні. — Яны заўсёды такія цікавыя, настаўніца такая добрая і вясёлая, адзнак дрэнных нікому не ставіць! Розныя думкі, розныя погляды. Але гэта на паверхні. А што там, за ... Падрабязней »

Сфарміраваць пачуццё карпаратыўнай салідарнасці

Сваю “Настаўніцкую газету” чытаю з ручкай у руках і падкрэсліваю цікавае. Цудоўна, што з’явіўся “Форум”, дзе можна прачытаць меркаванні па многіх хвалюючых пытаннях. Дзякуй Святлане Гін і Інесе Зубрылінай за іх цудоўныя аповеды пра чэшскую і фінскую школы. Калі расказала сваім калегам падчас школьнага праблемнага семінара і гісторыкам у межах раённага метадычнага аб’яднання пра асноўныя ідэі гэтых двух артыкулаў, то ... Падрабязней »

Рубель вызначае свядомасць

Нямногія могуць сказаць, што выбіралі сваю прафесію абсалютна свядома. У 16—17 гадоў мала хто разумее, да чаго ў большай ступені мае прызванне, а значыць, выбар справы ўсяго жыцця проста навязваецца або бацькамі, або меркантыльнымі інтарэсамі на перспектыву, вядома ж, з улікам набраных балаў. Толькі ў пачатку працоўнага шляху ты спрабуеш усвядоміць, ці падабаецца табе тое, чым ты займаешся. Некаторыя моцныя ... Падрабязней »